Аўтамабіль Анатоля Лябедзькі арыштаваны за невыплату штрафаў



Аўтамабіль старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі быў затрыманы і арыштаваны судовымі выканаўцамі. Пра гэта палітык паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Аўтамабіль «Фальксваген-Джэта» быў арыштаваны ў сувязі з нявыплатай Лябедзькам штрафаў, якія былі на яго накладзеныя за ўдзел у акцыях салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і супраць міліцэйскага гвалту ў Менску.

Датэлефанавацца да Лябедзькі цяпер немагчыма, бо напярэдадні судовыя выканаўцы на той жа падставе арыштавалі грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на балансе мабільнага нумара палітыка.

lebedko13

gi-19077

Фота auto.tut.by