Авіякатастрофа на Мальце. Загінулі прынамсі пяць чалавек



Невялікі вайсковы самалёт Metroliner разбіўся на поўдні Мальты праз хвіліну пасля ўзлёту, сама меней пяцёра загінулі, піша Malta Today.

Відавочца апісвае „выбух, шар агню”. Самалёт узняўся з узлётнай паласы і тут жа пайшоў на пасадку, пакідаючы шлейф чорнага дыму.

Мальтыйскі тэлеканал TVM сцвярджае, што на борце было сама меней пяць чалавек, але дакладная колькасць пасажыраў не называецца. Верагодна, што ў катастрофе ніхто не выжыў. Самалёт вёз чыноўнікаў місіі Еўразвязу, звязанай з незаконным гандлем людзьмі, у Лібію. Нацыянальнасць ахвяраў не называецца.

Міжнародны аэрадром Мальты закрыты да высвятленьня абставінаў катастрофы.