Авіякатастрофа ў Расеі



Пры заходзе на пасадку ў вайсковы аэрапорт Растова пацярпеў крушэнне самалёт „Боінг-737″, які выконваў рэйс Дубай-Растоў. На борце знаходзіліся, па папярэдніх дадзеных 62 чалавекі: 55 пасажыраў і сем членаў экіпажа. Загінулі ўсе, хто быў на борце.

Перад крушэннем самалёт дзве гадзіны спрабаваў прызямліцца. Першую спробу сесці ў Растове экіпаж лайнера пачаў каля 1:30 ночы, аднак з-за дрэннага надвор’я самалёт яшчэ дзве гадзіны кружыў над горадам, выпрацоўваючы паліва.

На борце самалёта ляцелі 18 мужчын, 33 жанчыны і 4 дзіцяці, распавялі „Інтэрфаксу” у прэс-службе губернатара Растоўскай вобласці. Сярод іх ёсць турысты, якія вярталіся з адпачынку. На борце ляцелі грамадзяне Расеі, а таксама, як мяркуецца, трое грамадзян Украіны, адзін выхадзец з Узбекістана і адзін прадстаўнік Індыі.

Галоўныя версіі следства – памылка экіпажа і дрэннае надвор’е