Авіяскандал паміж Кіевам і Менскам (абноўлена)



22 кастрычніка ў Міністэрства замежных спраў быў выкліканы часовы павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Джыгун, якому была ўручана нота пратэсту ў сувязі з інцыдэнтам з самалётам „Белавія” ў Кіеве.

„Падчас сустрэчы ў МЗС кіраўніку ўкраінскай дыпмісіі была ўручана нота, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з дзеяннямі кампетэнтных органаў Украіны па прымусовым вяртанні беларускага паветранага судна авіякампаніі „Белавія”, які ажыццяўляў 21 кастрычніка 2016 года рэгулярны рэйс В2-840 па маршруце Кіеў — Мінск”, — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Як падкрэслена ў ноце МЗС, беларускі бок чакае афіцыйных прабачэнняў і патрабуе кампенсацыі ўсіх фінансавых расходаў і выдаткаў, выкліканых дзеяннямі украінскага боку.

Міністэрства замежных спраў таксама даручыла паслу Беларусі ва Украіне Ігару Сокалу уручыць аналагічную ноту пратэсту ва ўкраінскім МЗС.

БелаПАН

* * *

Прычынай інцыдэнту з самалётам „Белавія” ва Украіне стаў пасажыр Армен Марцірасян. Ён вядомы блогер, журналіст, актывіст „Антымайдана”, які з’ехаў з Кіева ў Маскву ў 2014 годзе. Як паведамлялася раней, самалёт авіякампаніі „Белавія”, які выконваў рэйс 21 кастрычніка з Кіева ў Менск, вярнулі ў аэрапорт Жуляны пад пагрозай падняць знішчальнікі. Гэтую інфармацыю пацвердзіў і сам Армен Марцірасян.

assfghg

„Як і што было … Якія меры буду прадпрымаць … Раскажу пасля кансультацыі з юрыстамі”, — напісаў ён пасля на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

* * *

21 кастрычніка ў Кіеве здарыўся авіяскандал. Кампанія Белавія будзе дамагацца кампенсацыі за вяртанне свайго самалёта ў Кіеў па патрабаванні дыспетчара.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце перавозчыка. Пасля таго як самадёт „Белавія” выляцеў з Кіева ў Менск, украінскія дыспетчарскія службы нібыта без тлумачэння прычынаў запатрабавалі, каб пасажырскі боінг вярнуўся. На борце было 136 пасажыраў і 6 чалавек экіпажу. Таксама было заяўлена, што ў разе невыканання каманды, у паветра ўздымуцца самалёты-знішчальнікі. Камандзір авіялайнера выканаў патрабаванне. Пасля таго, як самалёт прызямліўся, праваахоўчыя органы знялі з рэйса грамадзяніна Арменіі. Экіпажу Боінга дазволілі прадоўжыць рэйс. Што цікава, знятага пасажыра праз тры гадзіны адпусцілі і ён выляцеў у Менск наступным рэйсам.

Беларускае Радыё Рацыя