Авіяцыйнае свята ў Шчучыне: Як-130 і Леанід Якубовіч



У Шчучыне адбылося маштабнае авіяцыйна-спартовае свята, якое наведалі тысячы жыхароў раённага цэнтра і гасцей горада. Праграма мерапрыемства ўключала паказальныя выступы прадстаўнікоў ваенна-паветраных сілаў Беларусі , а таксама майстар-класы пілотаў лёгкарухавіковых самалётаў.

awia2

Адбыліся таксама спаборніцтвы на хуткасць паміж самалётамі і спартовымі самаходамі. Як зазначае гісторык авіяцыі Зміцер Кіенка, гэтае мерапрыемства  людзі масава наведваюць не ў апошнюю чаргу дзеля азнаямлення з авіяцыйнай тэхнікай, якая знаходзіцца на ўзбраенні беларускага войска:

– Былі Л-39, новы Як-130, які толькі нядаўна стаў на ўзбраенне ваенна-паветраных сіл Беларусі, Мі-8. Тое, што людзі будуць сюды прыязджаць і свята будзе шырыцца, гэта безумоўна. Наколькі больш людзей прыехала ў гэтым годзе, у параўнанні з мінулым. У наступным годзе будзе яшчэ больш.

Авіяцыйна-спартовае свята праводзіцца ў Шчучыне невыпадкова. У часы Савецкага Саюза тут дыслакаваўся дзясяты аператыўна-выведкавы авіяцыйны полк.

awia5

Другі год запар мерапрыемства наведвае вядомы расейскі тэлевядоўца Леанід Якубовіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня