Байкот UC: Зміцер Дашкевіч рыхтуюць позву ў пракуратуру



Зміцер Дашкевіч рыхтуе позву ў пракуратуру на дзейнасць сеткі заправак United Company. Днямі высветлілася, што кампанія UC транслюе на сваёй тэрыторыі выключна тэлеканал “Расея 24”. На сваёй старонцы ў фэйсбуку паэт Глеб Лабадзенка адзначыў, што супрацоўнікі дадзеных заправак адмаўляюцца ўключаць нават беларускія каналы. “Аказалася, што прамыўка мазгоў расейскай прапагандай – гэта палітыка кампаніі,” – гаворыць палітык Зміцер Дашкевіч.

– Яны лічаць, што ўсім кліентам вельмі цікава глядзець гэтыя тэлеканалы, і ва ўсіх сваіх кавярнях на запраўках прамываюць ім мазгі. Таму я звяртаюся ў пракуратуру. Накіроўваю афіцыйны зварот у гэту кампанію, бо па тэлефоне не даць рады з імі, з патрабаваннем трансляваць беларускія тэлеканалы.

“Мы ўжо маем станоўчы досвед вырашэння пытанняў з імперскай прапагандай,” – дадаў Зміцер Дашкевіч. Палітык мяркуе, што адсутнасць беларускіх каналаў на запраўцы ў Беларусі з’яўляецца абсурдам.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота  albion.by