Баранавіцкія міліцыянты ігнаруюць законы ў сваёй працы



26 красавіка ля пад’езда свайго дома ў чарговы раз незаконна затрыманы  грамадскі актывіст Рыгор Грык. Яго незаконна пратрымалі ў аддзеле міліцыі 7 гадзін без прад’яўлення абвінавачвання і без складання пратакола, а як каментатара па навіне на Беларускім Радыё Рацыя.

Навіна змяшчала інфармацыю пра развешаныя ў Баранавічах улёткі. У якіх было напісана: «Змагары – не злачынцы!» і колькасць выдзеленых бюджэтных грошай на сілавыя структуры ў параўнанні з аховай здароўя і асветай.

Кажа Рыгор Грык:

— Я сказаў, што нічога не памятаю і паводле артыкула 27 Канстытуцыі не буду даваць ніякіх паказанняў і тлумачэнняў і нічога не буду падпісваць. Яны ўсё адно трымалі мяне з 12 да 19 гадзінаў, выконвалі загад вышэйшага начальства для таго, каб я не паехаў у Менск на Чарнобыльскі шлях. Я лічу, што парушаны ўсе мае правы, ані павесткі, ані міліцыянты мне не прадставіліся.

Дзеянняў міліцыянтаў Рыгор Грык хутчэй за ўсё не будзе абскарджваць. Ён лічыць гэты занятак абсалютна бессэнсоўным. Яму надакучыла атрымліваць бязглуздыя і здзеклівыя адпіскі з вышэйшых  устаноў на свае скаргі.

Беларускае Радыё Рацыя