Баранавіцкія прадпрымальнікі вырашылі правесці сход



Баранавіцкія прадпрымальнікі вырашылі правесці сход у будынку гарадскога выканаўчага камітэта 26 студзеня ў 11 гадзін раніцы.

На сустрэчу запрасілі адказных асоб з гарадскога ўпраўленчага апарата, а таксама сваіх абранцаў з Нацыянальнага сходу, кажа адзін з арганізатараў сустрэчы прадпрымальнік Мікола Чарнавус:

— Прэзідэнт выдаў 222 указ, прадпрымальнікі не могуць працаваць: месяць адстаялі, улада нічога не думае, толькі каб ім плацілі за арэнду і падаткі. Няхай кіраўніцтва горада, дэпутаты дадуць справаздачу: што яны зрабілі за гэты час, за гэты месяц, куды яны звярталіся, каб пераадолець гэты крызіс у прадпрымальнікаў.

Паводле Чарнавуса, сход плануецца правесці з улікам рашэння форума прадпрымальнікаў Беларусі, які пройдзе ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя