Баскін пагасіў шкоду і адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе



Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Баскін і яго калег па «Сервалюксе» працягваецца.

evgeniy_baskin

Бізнесмэн адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын.

Якую суму кампенсаваў Баскін – не паведамляецца.

Нагадаем, 14 сакавіка Яўген Баскін разам з некалькімі калегамі па «Сервалюксе» – усяго 15 чалавек, быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры – шкода складае не менш за 370 млрд недамінаваных рублёў.

Як распавёў 15 сакавіка старшыня КДБ Валерый Вакульчык, Яўген Баскін і яго фінансавы дырэктар былі затрыманыя ў менскім аэрапорце пры спробе схавацца за мяжой.

22 сакавіка Яўген Баскін быў пераведзены пад хатні арышт „у сувязі з наноў адкрытымі абставінамі”. Сам бізнесмэн каментаваць сваё затрыманне і вызваленне са следчага ізалятара КДБ не стаў.