БАЖ узнагародзіў відэаблогера Андрэя Павука



Відэаблогер і стваральнік інфармацыйнага пабліка „Рудабельская паказуха” Андрэй Павук стаў лаўрэатам узнагароды „За адданасць прафесіі”.

Андрэй Павук

Сябры гомельскай філіі „Беларускай асацыяцыі журналістаў” вырашылі падтрымаць калегу, які ў складаных умовах абараняе права на свабоду слова.

Нягледзячы на судовыя пераследы і цкаванне ў дзяржаўных СМІ, Андрэй Павук намераны і надалей асвятляць грамадскае і палітычнае жыццё ў Акцябрскім раёне:

– Вельмі прыемна, што мяне ўсё ж ацанілі. Мяне дылетанта, мяне чалавека, які не вучыўся журналістыцы, мяне ацанілі на журналісцкім узроўні. Мне вельмі прыемна, дзякуй, гэта канешне натхняе. У мяне няма імкнення прынізіць уладу, я хачу, каб мы разам працавалі і яны прыслухоўваліся да нашага меркавання.

Конкурс „За адданасць прафесіі” быў заснаваны ў 2009 года ў памяць гомельскага выдаўца і рэдактара Уладзіміра Вербавікова.

Беларускае Радыё Рацыя