„БАЖынкі 2016″



Забаўляльна-культурнае мерапрыемства прайшло ў Гародні. Яно сабрала тры дзясяткі беларускіх журналістаў, сяброў грамадскага аб’яднання „Беларуская асацыяцыя журналістаў” з усёй краіны. Праграма для ўдзельнікаў мела некалькі мэтаў, сярод якіх не толькі прафесійны характар, але і магчымасць пазнаёміцца. Кажа сябра гарадзенскай суполкі БАЖа Юлія Катаржынская.

Сёлета журналісты сабраліся ў Гародні. Мы нават гатовы прапанаваць Гародню яшчэ раз як месца дыслакацыі «БАЖынак». Па-першае, трэба мець моцную каманду, якая зоймецца і возьме адказнасць за арганізацыю. Калі гэта ўсё арганізавана, трэба мець людзей з розных рэдакцый, каб яны маглі пазнаёміцца. Я ў БАЖы тры гады, але сёлета было шмат людзей, якіх я сустрэла ўпершыню і не ведала. Для мяне гэта было карысна.

За два дні ўдзельнікі «БАЖынак» выконвалі творчыя задачы, паўдзельнічалі ў круглым стале па праблемах журналістаў арганізацыі, падыскутавалі, а таксама адпачылі на прыродзе з удзелам гарадзенскіх музыкаў. Гэта было першае традыцыйнае мерапрыемства, якое прайшло на Гарадзеншчыне.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара