БДФ заклікае дапамагчы дзецям-сіротам



Тры з паловай тысячы дзяцей-сірот налічваецца ў Берасцейскай вобласці. Дапамагчы гэтай катэгорыі грамадзян заклікаюць прадстаўнікі берасцейскага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду. На офіс арганізацыі можна прынесці цацкі, школьныя прыналежнасці і школьную форму, вопратку, салодкія падарункі, а таксама пералічыць грошы на дабрачынны рахунак арганізацыі, – распавяла дырэктар берасцейскага аддзялення БДФ Зоя Троцкая:

– Ім можна падарыць і адзенне, і абутак, і слодычы – усё, што вы можаце. Мы  з задавальненнем гэта прымем і аддамо дзецям.

Прынесці рэчы можна на адрас: горад Берасце, вуліца Дзяржынскага – 14, офіс № 10 або звязацца праз тэлефон: +375 29 729 37 96.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце