Беларусь накрыла «Эма»



Цыклон “Эма”, які прыйшоў услед за “Даніэлай”, дадаў менчукам клопатаў у выхадныя.

DSCN5562

Здаецца, толькі нядаўна жыхары Менска адкапалі з-пад снегу свае машыны, як “Эма” ізноў прымусіла ўзяцца аўтааматараў за шуфлі.

DSCN5566

DSCN5561

Трэба адзначыць, цэлы дзень працавалі і камунальнікі, якіх стыхія прымусіла змагацца з ёй амаль без перадыху.

DSCN5572

DSCN5574

Кастусь Заблоцкі, Беларуакае Радыё Рацыя

Фота аўтара

* * *

«Эма» ужо ў Віцебску, цыклон прынёс у горад моцны снегапад.

* * *

У ноч на суботу ў Беларусь прыйшоў новы цыклон, які назвалі «Эма». Снегам ўжо заваліла паўднёвую частку краіны.

000022_925284_big

У Гомелі з самай раніцы на вуліцах працуюць дворнікі і тэхніка. Тэрмометры паказваюць нуль градусаў, ападкі працягваюцца.  Па прагнозах сіноптыкаў, вышыня снежнага покрыва вырасце прыкладна да 15 цэнтыметраў.

Снег будзе ісці да нядзелі, пакуль цыклон не перакінецца ў Расею, а затым у Беларусь прыйдуць лютыя маразы з Балтыкі. Аб здарэннях, выкліканых «Эмай», пакуль не паведамляецца, але ўжо вядома пра некалькі выпадкащ адключэння электрычнасці ў вёсках і пасёлках.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА