Беларусь перайшла на наземнае лічбавае тэлевяшчанне



Ад сёння, 15 траўня, Беларусь перайшла на наземнае лічбавае тэлевяшчанне. Аналагавае эфірнае, тэлевізійнае вяшчанне ў дэцыметровым дыяпазоне хваляў будзе канчаткова спынена. Кабельнае тэлебачанне працягвае працаваць як у лічбавым, так і ў аналагавым рэжыме. “Яшчэ на працягу месяца будуць паказваць 4 каналы — Беларусь-1, АНТ, РТР і СТВ”. Гэта тэлеканалы, якія ідуць у метровым дыяпазоне. Калі ў нас стары тэлевізар без магчымасці прымаць лічбавы сігнал і без прыёмніка, і вы прымаеце тэлебачанне праз вулічную антэну, то ад 15 траўня ён будзе паказваць толькі гэтыя чатыры тэлеканалы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота arbatcity.ru