Беларусь развіталася з Паўлам Шараметам



У храме Усіх Святых у Менску (вул. Каліноўскага, 121) прайшла цырымонія развітання з беларускім журналістам Паўлам Шараметам, забітым ў Кіеве 20 ліпеня.

А 14:00 развітанне у храме завершылася і машына з целам Паўла Шарамета накіравалася на Паўночныя могілкі Менска, дзе адбылося пахаванне журналіста.

1041dbe-p2-svoboda

1fb8aff-p4-svoboda-mama

17d07b3-p3-svoboda

4b5671a-p7

26ea34c-p5

5e9615c-p9

Калі труну з целам Паўла Шарамета пачалі выносіць з царквы, прысутныя пачалі спяваць «Магутны божа».

Як толькі труну загрузілі ў машыну, людзі запляскалі ў далоні і не спыняліся хвілін пяць, паказваючы такім чынам павагу — у апошні шлях пад апладысменты.

CoC3-PkWIAAEPRQ

pavel23079-m309r

На грамадзскае развітанне прыйшло мноства людзей, журналістаў, прадстаўнікі амбасадаў, палітыкі, грамадскія дзеячы сярод якіх  між іншымі быў і Уладзімір Някляеў:

— На развітанні утварылася чарга з сотняў людзей, колькасць якіх не менела. Многа журналістаў, у тым ліку замежных, палітыкаў, але большасць — простыя людзі. Тыя людзі, якія падзялялі пазіцыі і прынцыпы, па якіх жыў Павел Шарамет.

 

Вялікія колькасць міліцыянераў і людзей у штацкім, назірала за працэсам развітання з беларускім журналістам, аднак не ўмешвалася.

***

Ужо ў першую гадзіну развітання мноства людзей прыйшлі з кветкамі і гэты паток не спыняецца. Людзей становіцца усё болей.

Да 12-й гадзіны тых, хто прыйшоў развітацца, было ўжо каля тысячы.  Ахова паводзіць сябе спакойна, нікога не абшуквае. 

https://www.youtube.com/watch?v=lZ-G9UolOhE

Журналістаў з тэхнікай ў памяшканне, дзе стаіць труна, не пускаюць. Ля труны з целам Шарамета — грамадзянская жонка Паўла Алена Прытула, украінскі журналіст і дэпутат Мустафа Наем, супрацоўнікі амерыканскай амбасады. Паведамляе „Наша Ніва„.  pavel2307-l43gi

pavel23072-o60r4

pavel23073-4nee2

 

pavel23076-5i6q8

85A18FE9-A0BD-443F-9DA3-024D9496A014_w987_r1_s

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: „Наша Ніва”, Радыё Свабода