Беларус трэці раз выйграў конкурс праграмавання Google



У фінале, які адбыўся 5-га жніўня ў Нью-Ёрку, Генадзь Караткевіч набраў 170 балаў з 200 магчымых і адарваўся ад бліжэйшага канкурэнта, філіпінца Кэвіна Сога на 50 балаў. Трэцяе месца заняў расеец Ягор Кулікоў.

yandex_algorithm_2016_yerch_tutby_phsl_20160729_yyd_2092

Пераможца Google Code Jam аўтаматычна трапляе ў фінал наступнага турніру, а таксама атрымлівае магчымасць працаўладкавання ў кампанію і 15 тысяч даляраў прызавых.

Сёлета за першае месца змагаліся 27 тысяч праграмістаў з усяго свету. Генадзь Караткевіч раней перамагаў на гэтым конкурсе ў 2014-м і 15-м гадах. Ён стаў першым праграмістам у гісторыі конкурсу, які тройчы змог заняць першае месца.

Паводле tut.by

Фота tut.by