Беларусь увайшла ў топ-10 дэградуючых краінаў



Паводле рэйтынгу Most Decadent: Countries, які склала амерыканскае агенцтва Bloomberg, Беларусь заняла дзявятае месца ў дзясятцы самых дэградуючых краінаў. Пры гэтым Беларусь лідыруе па ўжыванні алкаголю і ліку выкурваемых цыгарэт.

Восьмае месца заняла Расея, трынаццатае – Украіна. На першай пазіцыі апынулася Чэхія. Эксперты Bloomberg вызначаюць дэградацыю, абапіраючыся, сярод іншага, на такія фактары як:

– Колькасць літраў алкаголю, які выпіваю за год;

– Лік выпаленых цыгарэтаў;

– Ужыванне амфетамінаў;

– Ужыванне марыхуаны;

– Ужыванне цяжкіх наркотыкаў; і

– Страты ад азартных гульняў у працэнтных суадносінах да ВУП краіны.

Паводле даследавання, ва Украіне п’юць менш, чым у Беларусі, але колькасць алкаголю на аднаго дарослага чалавека ў год даволі вялікая. Затое краіна паказвае нізкія паказчыкі па ўжыванню амфетамінаў і азартных гульняў.