Беларус зрабіў рабочую мадэль „Града” з паперы



Беларускі карыстальнік форуму Only paper Аляксей Жолнер зрабіў рабочую папяровую мадэль рэактыўнай сістэмы залпавага агню „Град”.

„Град” Аляксея страляе самаробнымі папяровымі ракетамі на карамельным паліве. Мяркуючы па відэа, снарады ляцяць на дзясяткі метраў.

Жолнер шмат гадоў захапляецца стварэннем папяровых мадэляў. У прыватнасці, ён дэманстраваў працоўныя мадэлі шасці-і васьміцыліндровых рухавікоў.

meduza.io