Беларусі далі рэкамендацыі, датычныя ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын



Беларусь атрымала новыя рэкамендацыі, датычныя ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў. Прапановы падрыхтаваў міжнародны камітэт СІДО (CEDAW), які спецыялізуецца на гэтай праблеме.  Распавяла генеральны сакратар “Беларускай асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчынаў” Вольга Янчук.

– Упершыню адзначана, што ў беларускай практыцы існуе пэўная ўзаемасувязь з тым, што не ўсе жанчыны хочуць звяртацца, нават калі ведаюць, што звярнуцца па дапамогу можна, бо баяцца, што іх сям’ю паставяць у сацыяльна небяспечнае становішча. Таму яны грэбуюць сваімі інтарэсамі ў абароне, баронячы сваіх дзяцей і сваю сям’ю.

Таксама СІДО рэкамендуе правесьці для супрацоўнікаў міліцыі навучанне па гендэрнай адукацыі. Як зазначыла Янчук, Беларусі яшчэ не хапае якасных дасьледаванняў на тэму гвалту. Бо ён практыкуецца не толькі ў шлюбе, але і на этапе партнёрскіх адносінаў, у тым ліку сярод малодшых узроставых групаў.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя