Беларускі АМАП пад расейскім сцягам



У панядзелак увечары каля Лядовага палаца ў Гародні перад хакейным матчам „Нёман” – „Юнацтва” быў заўважаны аўтазак АМАП са сцягам Расеі на лабавым шкле.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў гарадзенскі актывіст аргкамітэта Беларускай хрысціянскай Дэмакратыі Сяргей Верамеенка.