Беларускі Дом у Варшаве адкрыў беларускі куток на Дні культур



24 верасня ў Варшаве праходзіць Дзень культур «Варшаўская Мазаіка», арганізаваны Еўрапейскім Домам Спатканняў Моладзі. Сярод шасці краін былога СССР прадстаўлена і Беларусь.

mg_0145

Сустаршыня Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк запрашае ўсіх на імпрэзу.

– Беларусы прадставяць традыцыйны беларускі народны танец. Таксама адбудзецца беларускі кірмаш, дзе можна будзе набыць розныя сувеніры, у тым ліку і з нацыянальнай сімволікай. Таксама пройдзе кніжны кірмаш, дзе можна будзе набыць беларускія кнігі.

Таксама Беларускі Дом прапануе пачастунак: бабку, аладкі, квас. Выступяць беларускія музыкі, будзе біцца манета з «Пагоняй». Імпрэза адбываецца ўпершыню.

Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота eastbook.eu