Беларускіх грамадзян няма сярод пацярпелых у аэрапорце Стамбула



Паводле папярэдняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Турцыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых пры выбухах у аэрапорце Стамбула няма, паведамляе на сваёй старонцы ў „Твітэры” МЗС Беларусі.

Тэракт у аэрапорце Атацюрка ў Стамбуле быў здзейснены ўвечары 28 чэрвеня. Падчас некалькіх выбухаў, паведамляюць інфармагенцтвы, загінулі 36 чалавек, 147 атрымалі раненні. Прэм’ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым паведаміў, што сярод загінулых ёсць іншаземцы. Паводле яго слоў, у нападзе на аэрапорт удзельнічалі тры тэрарысты-смяротнікі.

belapan.by