Беларускія байцы АТО павіншавалі ў інтэрнэце Зянона Пазьняка з днём нараджэння



З днём нараджэння, Зянон Станіслававіч! Беларусы, якія ваююць на Данбасе, павіншавалі Пазьняка. Відэазварот добраахвотнікаў з нагоды 71 дня нараджэння культавага беларускага палітыка з’явіўся ў суполцы «Згуртаванне патрыётаў Беларусі імя Кастуся Каліноўскага»:

– Шаноўны Зянон Станіслававіч, віншуем вас з днём народзінаў. Жадаем здароўя, моцнага духу і перамогі! Пад гэтым сцягам мы змагаліся ў Песках. І пад ім мы здабудзем свабоду. Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Беларускі палітык, грамадскі і культурны дзеяч Зянон Пазьняк нарадзіўся ў 1944 годзе ў вёсцы Суботнікі Івейскага раёну Гарадзеншчыны. Легендарны стваральнік Беларускага Народнага Фронту, арганізатар першых шэсцяў на Дзяды, даследнік пахаванняў у Курапатах. У 1996 годзе вымушана выехаў з Беларусі пад пагрозай арышту. Жыве ў Варшаве і Нью-Ёрку, у ЗША атрымаў палітычны прытулак.

Беларускае Радыё Рацыя