Беларускія фрылансеры наведалі Стакгольм



У сталіцы Швецыі група беларускіх журналістаў наведала рэдакцыі вядомых шведскіх выданняў, а таксама пазнаёмілася з досведам шведскіх фрылансераў. За чатыры дні візіту сябры БАЖ-у таксама мелі сустрэчы ў праваабарончых структурах, што займаюцца пытаннямі Беларусі, сустракаліся з амбудсмэнам па пытаннях прэсы.

Кажа Андрэй Клікуноў, сябра рады Беларускай Асацыяцыі журналістаў.

– У адрозненні ад Беларусі, дзе існаванне фрылансераў ставіцца ўладамі пад пытанне. У нас была магчымасць паглядзець, як працуюць фрылансеры ў Еўропе. Як працуюць фрылансеры ў Швецыі. Як яны зарабляюць на жыццё фрылансам і адчуваюць сябе цалкам упэўненымі ў сваёй прафесіі.

Кастусь Жукоўскі, фрылансер з Гомеля: Для мяне вельмі карысна тое, што на ўласныя вочы пабачыў, як могуць працаваць журналісты фрылансеры ў дэмакратычнай краіне. Адразу відаць плён іх працы: карупцыя практычна адсутнічае, людзі жывуць добра.

Сустрэчы і візіт былі арганізаваныя аўтарамі шведскага падручніка для журналістаў-фрылансераў і сябрамі групы журналістаў-фрылансераў Шведскага саюза журналістаў Фрэдрыкам Нэйманам і Мікаэлем Бэрглінгам у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя