“Беларускія Мальдзівы” ператвараюцца ў сметніцу



Крэйдавыя кар’еры каля пасёлка Краснасельскі, што на Гарадзеншчыне, якія называюць “беларускімі Мальдзівамі”, пераўтвараюцца ў горы смецця. Купанне і распальванне вогнішчаў на берагах забаронена, аднак гэта не перашкаджае наведнікам. Гэтае месца адпачынку было разрэкламавана рознымі беларускімі выданнямі, аднак на месцы няма ніякай інфраструктуры для адпачынку. Расказвае  адзін з арганізатараў адпачынку на Ваўкавышчыне:

На новыя кар’еры зараз доступ забаронены. Турысты перайшлі ў пасёлак на вадаёмы адпрацаваных кар’ераў. Ужо тут ссякаюць дрэвы, раскладаюць вогнішчы, пакідаюць пасля сябе шмат смецця. І гэта вялікая экалагічная праблема для пасёлка. Месцы для адпачынку і шпацыру становяцца непрыдатнымі.

У папярэднія гады для ачысткі кар’ераў ад смецця ладзіліся адмысловыя суботнікі. Напрыклад, у мінулым годзе толькі з аднаго з кар’ераў вывезлі амаль 50 тон смецця. Сёлета з-за адсутнасці фінансаў кар’еры пераўтвараюцца ў сметніцу.

Беларускае Радыё Рацыя