Беларускія незалежныя журналісты наведалі Украіну



Беларуская дэлегацыя незалежных журналістаў па запрашэнні ўкраінскіх калег наведала ўсеўкраінскі фестываль тэлерадыёпраграм “Кабзар яднае Украіну”. Фестываль праходзіў  на Чаркашчыне другі год і стаў ужо традыцыйным.

ukraina_fest_8

Як кажа кіраўнік аргкамітэта фестывалю, палітык і прэзідэнт фонда “Рідна країна” Мікола Таменка, аргкамітэт свае абяцанні выканаў і правёў фестываль на высокім узроўні і ў адпаведныя тэрміны, нягледзячы на ўсе цяжкасці ў краіне:

– Мы мусім будаваць дзяржаву на сваёй традыцыі, дзяржаву, дзе людзі будуць хацець працаваць тут, і заробленыя грошы інвеставаць ва ўкраінскую культуру, а ў вольны ад працы час ездзіць у Еўропу займацца турызмам і адпачынкам. Тады гэта будзе сапраўднае з’яднанне ўкраінскіх каштоўнасцяў і заходне-еўрапейскага досведу. Таму і фестываль мы будавалі, як аснову гэтага ўкраінскага свету, бо без гэтага ўкраінскага свету ні ў які іншы свет нас з павагай не пусцяць.

Беларуская дэлегацыя сумесна з кітайскай і ўкраінскай пасадзіла дрэва сяброўства ў парку Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Таксама журналісты сустрэліся з пісьменнікам Васілём Шклярам і рэжысёрам Аляксандрам Дзянісенкам, наведалі дом-музей украінскага патрыёта і палітычнага дзеяча Вячаслава Чарнавола ды паўдзельнічалі ў іншых мерапрыемствах фестывалю.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя