Беларусы дапамогуць памежнікам ахоўваць мяжу



Беларусы змогуць ахоўваць мяжу супольна з памежнікамі.  Кіраўнік Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку прыцягнення  грамадзянаў да аховы дзяржаўнай мяжы.

IMG_9999_1591

Паводле прэс-сакратара Дзяржаўнай памежнай службы Аляксандра Цішчанкі, беларускія памежнікі і раней супрацоўнічалі з жыхарамі памежнай зоны, цяпер спосабы супрацы пашырацца:

– У першую чаргу – сумеснае патруляванне. У Палажэнні ўсё выразна прапісана: альбо гэта сумеснае патруляванне, альбо своечасовае інфармаванне застаў, аператыўных органаў аб з’яўленні парушальнікаў. Такое ж узаемадзеянне з памежнікамі і ў Літве, і ў Польшчы ды і ў Украіне з увагай да гэтага адносяцца.

Патрульныя групы будуць стварацца мясцовымі органамі ўлады. Супольна з супрацоўнікамі памежнай службы яны атрымаюць права на затрыманне і праверку грамадзян і аўтатранспарту ў прымежнай зоне і памежнай паласе. А таксама змогуць садзейнічаць у пошуку і затрымцы парушальнікаў заканадаўства аб мяжы.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.tut.by