Беларусы ігнаруюць дэкрэт пра „дармаедаў”



Падаткавікі прызнаюцца, што грамадзяне, якія трапілі пад сумна вядомы Дэкрэт №3 не спяшаюцца выплочваць усталяваны падатак.

Па апошніх афіцыйных звестках падатак аплаціла прыблізна 10% працэнтаў з 470 тысяч прызнаных “дармаедамі”. Нязначная колькасць і тых, каго ўлады вызвалілі ў выніку зваротаў.

Ігнараванне – гэта адная з праяў нязгоды грамадзян, мяркуе пінскі грамадскі актывіст Ігар Салавей:

– З усіх разасланых лістоў дармаедам, аплаціла толькі 10%, пераважная большасць гэта ігнаруе. Гэта зрывае план уладаў папоўніць бюджэт з кішэняў грамадзян. Асабіста мне не даводзілася чуць, каб у Пінску ці ў нашым рэгіёне ўлады выкарысталі нейкія санкцыі ў дачыненні да гэтых асобаў. Ці мае сэнс колькі з дзяржаўных сродкаў будзе выдаткавана, каб спагнаць падатак з так званых дармаедаў.  

Ва ўсіх буйных гарадах краіны адбываюцца “Маршы недармаедаў” у якіх бяруць удзел тысячы жыхароў. Бліжэйшая акцыя супраць Дэкрэта №3 запланаваная ў Маладзечне 10 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя