Беларусы сабралі грошы, каб выправіць Віталя Гуркова на чэмпіянат свету



„Дзесяціразовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў звольнены з Мінспорту за ўдзел у гурце Brutto, пад пагрозай яго выезд на першынство свету” – такая навіна абляцела інтэрнэт раніцай 13 красавіка.

13007239_606304162854025_5842639528185566486_n

Грамада адрэагавала на скандальную сітуацыю са звальненнем тайбаксёра Гуркова імгненна. На платформе Талака быў абвешчаны збор грошай на ўдзел Віталя ў чэмпіянаце.

Праект атрымаў назву „Народны чэмпіён”. Менш чым за суткі грамада дала рады праблеме. Тры тысячы еўра, патрэбныя для ўдзелу Гуркова ў чэмпіянаце свету, былі сабраныя.

nn.by