Беларусы шукаюць магчымасці дадатковага заробку



У час крызісу беларусы шукаюць магчымасці дадатковага заробку. Уладкоўваюцца на дзве, а то і на тры працы. Ці рэальна дадаткова зарабіць да тысячы даляраў у месяц напісаннем артыкулаў для сайтаў, нашаму карэспандэнту расказаў малады мянчук, які працуе ў віртуальнай прасторы пад нікам Hunter – Паляўнічы: 

– Аб’явы ў газетах  ужо мала хто чытае, тую ж рэкламу па тэлевізары мала хто глядзіць. У асноўным усё сыходзіць у інтэрнэт. Індывідуальныя прадпрымальнікі хочуць, каб іх паслугі былі прадстаўлены ў выгадным свеце менавіта ў інтэрнэце. Спачатку гэта можа быць 50-100 даляраў, але галоўнае, калі ты зарабляеш рэйтынг, ты ўжо можаш падвышаць кошт сваіх паслуг. Калі ты год ці два працуеш і ў цябе ёсць сталыя заказчыкі, можна зарабляць ад трохсот да тысячы даляраў у месяц.

Падобная праца не для кожнага. Трэба ўмець пісаць цікавыя інфарматыўныя артыкулы. І незаўважна ўстаўляць у іх ключавыя словазлучэнні, на якія рэагуюць кампутарныя пошукавыя сістэмы, яны і выведуць карыстальнікаў на патрэбны сайт.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота 3х.su