Беларусы выбіраюць Еўропу



Мерапрыемства з такой назвай адбылося ў Беларускім Доме ў Варшаве. Эканаміст Леанід Злотнікаў прэзентаваў параўнанне Беларусі з іншымі еўрапейскімі краінамі, у тым ліку з нашымі найбліжэйшымі суседзямі, якія пайшлі па шляху еўрапейскай інтэграцыі. Параўнанні аказаліся не на карысць Беларусі: якасць жыцця, медыцыны значна пераважае на Захадзе. Леанід Злотнікаў звязвае эфектыўную эканоміку з дэмакратыяй. На думку эксперта, шлях да дабрабыту звязаны з прыняццем еўрапейскіх каштоўнасцяў:

– Толькі калі будуць еўрапейскія каштоўнасці, магчыма развіццё эканомікі. Дэмакратыя – гэта вынік развіцця эканомікі да пэўнага роўню. Каб рухацца ў кірунку дабрабыту, каб прынамсі добра харчавацца, трэба ўспрымаць нейкія каштоўнасці.

Таксама Леанід Злотнікаў дадаў, што для Беларусі няма ніякіх перспектываў у саюзе з Расеяй, бо Расея, у адрозненне ад Захаду, нічога канструктыўнага для развіцця эканомікі прапанаваць не можа.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара