Беларусы зычаць Украіне міру і росквіту



Беларусы шкадуюць суседку Украіну і жадаюць ёй хутчэйшага міру.

IMG_2844

Бальшыня апытаных бярозаўчан асуджаюць Расею за агрэсію ў адносінах да Украіны. Але ёсць розныя меркаванні (у залежнасці ад ступені даверу да расейскіх тэлеканалаў) да падзей у краіне, дзе людзі пажадалі  вырвацца з кола таталітарызму:

– Квітнеючая, неверагодна прыгожая краіна. Вельмі хочацца, каб там было ўсё добра. А зараз – страшна.

– Развалілі краіну! Не ўкраінцы гэта зрабілі, а Расея. Людзі змагаюцца за дэмакратыю і яны прыдуць да лепшага жыцця хутчэй чым мы.

– Я падтрымліваю ДНР і ЛНР.

– Расея бароніць сваіх людзей. Амерыка лезе куды не трэба.

– З дапамогай Расеі ўзнікла гарачае супрацьстаянне на ўсходзе Украіны. Украіна мае права на самастойнае развіццё. І на выбар з кім ёй быць у саюзе.

На думку людзей, калі Еўропа і Амерыка будуць рашучымі і паслядоўнымі ў адносінах да Расеі, то Украіне ўдасца захаваць цэласнасць тэрыторыі і справіцца з тымі праблемамі, якія яна мае.

Беларускае Радыё Рацыя