«Белкаапсаюз» прапануе беларусам зарабляць на смецці



Паводле кіраўніцы ўпраўлення нарыхтовак «Белкаапсаюзу» Аксаны Скіндэр, сям’я з 3-4-х чалавек, якая здае другасную сыравіну на нарыхтоўчыя пункты цягам году, такім чынам можа зэканоміць грошы на два месяцы аплаты «камуналкі».

– Гэта дадатковы даход. Яны атрымліваюць да свайго асноўнага заробку, калі праводзяць паасобны збор сыравіны. За 2014 год намі выплачана паўтара трыльёна рублёў жыхарам Рэспублікі Беларусь. Калі аналізаваць першае паўгоддзе 2015 год, то ўжо 770 мільярдаў рублёў выплачана насельніцтву за другасную сыравіну.

Як лічыць Аксана Скіндэр, 600-800 рублёў за кілаграм макулатуры ці шклобою гэта някепскія грошы, каб зарабляць на зборы сыравіны.

Беларускае Радыё Рацыя