Берасце – хуткі дзень Перамогі



Па праграме святочныя мерапрыемствы ў Берасцейскай крэпасці пачыналіся а 10-й гадзіне раніцы – урачыстым шэсцем ад рога праспекта Машэрава і вуліцы Леніна да мемарыяльнага комплекса.

IMG_0650

Далей быў мітынг і нядоўгі канцэрт, пасля чаго канцэртнай пляцоўкай свята стаў парк 1 Мая. Каля 7 гадзін вечара крэпасць ужо выглядала цалкам будзённа – на яе тэрыторыі не было ні пікнікоў, наладжаных гараджанамі, ні музыкі, ні вялікага натоўпу. За сценамі крэпасці ў гэты ж час канчаткова зварочваўся выязны гандаль, а прадавачка папкорна ўгаворвала тэхнічны персанал не адключаць электрычнасць:  “У 9 гадзін сюды прыдзе моладзь на салют, што яны будуць купляць?”. Але строгі тэхнік адказаў, што ў яго рабочы дзень толькі да сямі.

Калі параўноўваць са святкаваннем 10-гадовай даўніны, калі канцэрты доўжыліся да самага салюта, сёлетняе было нашмат спакайнейшае, больш цвярозае і ўпарадкаванае. Але людзі ў крэпасці не затрымліваліся. Як у звычайны выходны – прагуляліся, і дахаты.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара