Берасцеец судзіцца з Дзяржаўтаінспекцыяй



Малады чалавек па імені Дзмітрый з Берасця, за спробу абскардзіць штраф за адсутнасць флікера на шпацыры ў цэнтры горада, атрымаў у адказ у тры разы большае спагнанне.

Цяпер Дзмітрый збіраецца абскардзіць дзеянні намесніка начальніка ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Надзеіна, звярнуўшыся ў вышэйшыя інстанцыі:

— Я збіраюся абскарджваць далей. Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, непасрэдна міністру.

Сяргей Вакуленка, валанцёр Камітэта салідарнасці:

— У дадзеным выпадку, калі ідзе адлоў людзей, якія ходзяць без флікераў, я раю усё ж такі іх насіць, каб не даваць нагоды ДАІ складаць пратаколы за адсутнасць флікера ў цёмны час сутак.

Штодня ў Беларусі штрафуюць за адсутнасць гэтак званых святлоадбівальных элементаў каля сямісот асобаў.

Вельмі часта людзі скардзяцца на спрэчнасць сітуацыі.

«Усё гэта нагадвае “канвеер”, а не дбанне пра бяспеку грамадзянаў, а пасля выпадкаў павелічэння сумы за скаргу, увогуле зніжае аўтарытэт органаў правапарадку», — адзначыў Дзмітрый.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце