Берасцейскай уніі – 420 гадоў



420 гадоў Царкоўнаму Сабору ў Берасці. У выніку гэтага Сабору паўстала Грэка-каталіцкая, або Уніяцкая царква, якая захавала візантыйскі абрад.

rymsap

Чым для грэка-каталікоў з’яўляецца царкоўная еднасць? Кажа святар Андрэй Буйніч:

– Бо для мяне гэта ўжо цяпер рэальнае выкананне закліку Ісуса Хрыста, які гаворыць: “Хай будуць усе адно. Хай будзе адна царква”. Гэта было істотна і для Святога Іасафата, і для Пратулінскіх мучанікаў, быць у адной царкве. Вядома, што цяпер ёсць экуменічны рух, які намагаецца прыйсці да таго, каб царква была адна. На жаль гэты экуменічны рух, на маю асабістую думку, церпіць паразу. Лепшага, чым Унія, пакуль яшчэ ніхто не прыдумаў, скажу так можа трошкі правакацыйна.

Маліцца за Беларусь – гэта адна з задачаў, якія штодня выконваюць вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы. На працягу кастрычніка ўся Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква праводзіць малітоўную эстафету пад гэтым дэвізам.

Беларускае Радыё Рацыя