Міліцыя Берасця пераследуе ўдзельнікаў “Маршаў недармаедаў”



Берасцейская міліцыя пераследуе тых, хто выступаў на плошчы падчас “Маршаў недармаедаў”. Адным з выступоўцаў быў жыхар Берасця Павел Кінчак, які атрымаў позву на 17 гадзін 3 сакавіка. Паводле Паўла, ён не парушыў ніводнага закона Рэспублікі Беларусь. Ён скарыстаўся сваім канстытуцыйным правам на выказванне сваіх думак. Такі пераслед выклікае яшчэ большае абурэнне, гаворыць Павел Кінчак:

– Я выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю, не крыўдзячы і не зневажаючы нікога. Калі ў нашай краіне свабода слова і дэмакратыя, то артыкул 33 Канстытуцыі дзейнічае. Калі не, то нашую Канстытуцыю можна перакрэсліць. Калі мы будзем маўчаць, то гэтае беззаконне ніколі не скончыцца.

Павел Кінчак не збіраецца адмаўляцца ад удзелу ў акцыях, пакуль улада мірным шляхам не складзе сваіх паўнамоцтвам. Бо так далей жыць ужо немагчыма.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце