Берасцейскія ІП даслалі кіраўніцтву краіны свой зварот



Заявы пра неабходнасць адмены ўказаў прэзідэнта перадалі берасцейскія індывідуальныя прадпрымальнікі ў Міністэрства па падатках і зборах. Яны просяць адмяніць указы №222 і №48, якія не даюць развівацца дробнаму бізнэсу. ІП-шнікі распавялі пра тое, чаму вырашылі менавіта такім спосабам звяртацца да чыноўнікаў:

– Усё ж такі трэба, каб гэта хтосьці ўбачыў. Не ведаю, хто павінен гэта ўбачыць, каб зразумець, што так нельга рабіць з людзьмі. Калі дзяржава так ставіцца да сваіх людзей, парушае іх правы, то гэтая дзяржава па-просту прагніла.

– Людзі ў роспачы і не ведаюць што рабіць. Відаць, гэта з апошніх дзеянняў, якія неяк могуць на гэта паўплываць.

– Берасце – невялікі горад. Трэба каб гэта бачылі на ўзроўні кіраўніцтва краіны, каб у міністэрствах гэта бачылі. Што берасейскае начальства можа вырашыць? Яны ўсе залежаць ад Менска.

Берасцейскія прадпрымальнікі ўпэўненыя, што трэба максімальна выкарыстоўваць усе даступныя ім законныя метады барацьбы за свае правы, і такім чынам максімальна прыцягваць увагу да складанай сітуацыі вакол дробнага бізнэсу.

Беларускае Радыё Рацыя