Берасцейскія сацыял-дэмакраты збіраюць подпісы па кватэрах



Больш за тры тысячы подпісаў у падтрымку кандыдатаў сабралі прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Большая частка з іх была атрыманая ў працэсе абыходу кватэраў. Актывіст партыі Святлана Алесюк падкрэсліла, што з кожнай кампаніяй людзей, якія адкрыта падтрымліваюць дзеючую ўладу становіцца ўсё менш:

— Тыя людзі, якія сёння падтрымліваюць уладу і кандыдатаў ад улады становіцца усё меней. Гэта я заўважыла з першага дня збору подпісаў. На сёння праблема — тыя людзі, якія кажуць: А стаў ці не стаў тыя подпісы, і так усё вядома, як яно будзе.

Як адзначыла Святлана Алесюк, пакуль ідзе збор подпісаў па кватэрах, актывісты размаўляюць з праграмадзянамі пра праграму і партыі і аўтабіяграфічныя звесткі кандыдатаў. Даваць нейкую інфармацыю пра перадвыбарчую праграму палітыкаў ці пакідаць візітоўкі пакуль, да пачатку агітацыйнай кампаніі, забаронена.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце