Берасцейскія ўлады не цікавіць малы памежны рух



Прадстаўнікі беларускіх мясцовых уладаў і Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці праігнаравалі круглы стол прысвечаны малому памежнаму руху.

c0c747a35331b660e2fe5e4cc57227f8512da9653856c79040pimgpsh_fullsize_distr

Пра гэта падчас яго правядзення, паведаміў кіраўнік інфармацыйна-кансалтынгавай установы “Агенцтва PROPUS” Яўген Скрабутан, які і ладзіў сустрэчу:

– Як вядома ўсе ратыфікацыйныя дакументы падпісаны, і Беларусь павінна толькі даслаць у польскае Міністэрства замежных спраў ноту. Круглы стол гэты мы і арганізоўвалі для таго, каб высветліць, чаму ўлады не робяць гэтага. Мы запрасілі да дыскусіі прадстаўнікоў улады і да апошняга моманту яны гатовы былі прыйсці, але на жаль па невядомых прычынах яны гэтага не зрабілі.

Падчас круглага стала для невялікага кола прадстаўнікоў берасцейскіх СМІ выступілі эксперты, якія займаліся інфармаваннем насельніцтва пра малы памежны рух. Ініцыятыва ратыфікаваная Беларуссю і Польшчай яшчэ ў 2010 годзе, але так і не пачала дзейнічаць.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце