Берасцейскія ўлады вернуць святло гораду ў начны час



Улады Берасця вырашылі вярнуць святло гораду ў начны час, але пакуль толькі на перыяд навагодніх і калядных святаў.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі лічыць такі крок чыноўнікаў маленькай перамогай актывістаў у адстойванні законных інтарэсаў і правоў грамадзянаў:

— Арганізаваная кампанія дала свае вынікі і Берасцейскі гарвыканкам адмяніў сваё мінулае рашэнне, якое тычылася адключэння святла на вуліцах горада ў начны час. Мы сабралі 1300 подпісаў, мы пісалі скаргі ў пракуратуру і міліцыю, мы дасылалі каментары і грамадскую думку ў Берасцейскі гарвыканкам.

«Мы маем надзею, што ў наступным годзе не толькі на святы, але і на ўвесь год у горадзе ў начны час будзе ўключана асвятленне», — дадаў Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце