Беспрацоўе і крымінал



Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі традыцыйна прыводзіць да росту колькасці злачынстваў. Такая выснова ўтрымліваецца ў даследаванні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Дакладна ацаніць уплыў цяперашняга эканамічнага крызісу на ўзровень злачыннасці праблематычна з прычыны закрытасці шэрагу афіцыйных дадзеных — у прыватнасці, якія датычацца ўзроўню беспрацоўя.

Афіцыйныя дадзеныя па беспрацоўі ў Беларусі ўлічваюць выключна колькасць грамадзян, якія зарэгістраваліся на біржы працы, у выніку чаго ўзровень беспрацоўя заніжаецца. Прытым у пэрыяд эканамічных крызісаў 1991—1994 і 1997—2000 гадоў тэмпы росту колькасці злачынстваў усіх відаў раслі (за выключэннем разбойных нападаў). Адсутнасць працы з’яўляецца дастаткова моцным матыватарам да ўчынення злачынстваў.