Беспрацоўе і вакансіі: патрэбен гарманіст



Дэкрэт аб “дармаедах” востра паставіў пытанне пра працаўладкаванне і засведчыў, што афіцыйнае беспрацоўе – блеф. Людзі жадаюць працаваць, а вольныя працоўныя месцы адсутнічаюць.

Пяцідзесяці пяці гадовы мастаўлянін, які ўсё жыццё адпрацаваў будаўніком, апынуўся ў дзіўнай сітуацыі. Ён мае падвышаны ціск. Працаваць на вышыні забаронена. З гэтай нагоды дактары не падпісваюць медагляд, які абавязковы пры працаўладкаванні. Ён стаў на ўлік у цэнтр занятасці. Штомесяц ходзіць адзначацца, але атрымлівае пастаянны адказ: свабодных вакансій няма. Аднак да яго ўжо завіталі супрацоўнікі мастоўскай міліцыі і загадалі неадкладна працаўладкавацца. Іх не цікавіла ні што: ні стан здароўя, ні пастаноўка на ўлік у цэнтры занятасці, ні адсутнасць вакансій.

З гэтай нагоды мы правялі даследаванне вакансій на Мастоўшчыне і вось што высветлілася.

На дошцы аб’яў у цэнтры занятасці ўжо каторы час адсутнічаюць звесткі пра свабодныя рабочыя месцы.

Тады звярнуліся да пошуку падобнай інфармацыі ў інтэрнэце. Сама больш вакансій прапаноўваў “Мастоўдрэў”. Але паколькі там ідзе паступовае скрачэнне рабочых месц, то за апошнія два месяцы аб’явы аб наборы на працу адсутнічаюць.

Далей. Самай буйной будаўнічай арганізацыі МПМК-155 на дадзены момант патрабуецца машыніст экскаватара з паслявузаўскай адукацыяй з акладам 5 млн. рублёў і машыніст аўтакрана – 4  млн. рублёў. Гэта абяцаныя выплаты, але яны такімі бываюць толькі, калі рабочы адпрацаваў усе працоўныя дні. На дадзены момант частка рабочых арганізацыі адпраўлена ў адпачынак за свой кошт. Часка накіравана ў Астравец на будаўніцтва падсобных аб’ектаў АЭС. Простыя рабочы, што занятыя на аб’ектах у Мастах, маюць днёўку ў 75 тысяч рублёў.

Ідэалагічнаму аддзелу Мастоўскага райвыканкама патрэбны кіраўнік мастацкага калектыва “Багатуха” у вёсцы Глядавічы, акампаніятары ў Лунна і Мастах. Ва ўсіх заробак аднолькавы – 2 300 000 рублёў.

Мясцоваму ТМА патрабуюцца 4 спецыялісты: урач, медсястра, загадчык ФАПа, зубны фельчар. Адклад доктару 3 200 000 рублёў, астанім у межах 2,5 млн.

Аўтапарку №9 патрабуецца вадзіцель і кандуктар. “Райаграпрамтэхніка” шукае электрагазазваршчыка за 2 180 тысяч рублёў.

Яшчэ маюцца тры вакансіі: швяя, інжынер-механік ды рабочы па добраўпарадкаванні дваравых тэрыторый (дворнік). Прычым аклад інжынера складае 2 700 000 рублёў, дворніка – 2 500 000.

Гэта ўсе ванаксіі на сённяшні дзень у Мастах. У мясцовым РАУС пастаянна ўзнікаюць вакансіі ўчасковых, усе астатнія пасады стабільна занятыя, як і ў райвыканкаме.

Язэп Палубятка, Беларускае Радыё Рацыя, Масты

Фота anna-stasi-ya.bloger.by