Бездарожжа ў Мікашэвічах



Жыхары 6-га мікрараёна гораду звярнуліся да мясцовых уладаў з патрабаваннем зрабіць дарогу. Восеньскія дажджы напомнілі пра даўнюю праблему.

«Пад чарговым зваротам на імя старшыні гарвыканкама, Галіны Сыцэвіч, падпісаліся 60 чалавек», — кажа грамадскі актывіст Леанід Дубаносаў:

— Людзі перад выбарамі хочуць яснасці: будзе дарога, ці не. Нашы ўлады толькі адпісваюцца: «няма грошай, няма грошай». Калі ў вас няма грошай дык напішыце на будынку гарвыканкама: «Грошай няма і мы сышлі». Што ім там рабіць у тым гарвыканкаме калі грошай няма, і яны не могуць выканаць свае абавязкі? Людзям прыходзіцца патрабаваць тое, што гарвыканкам павінен рабіць сам.

Паводле Леаніда Дубаносава, гэта не апошняя праблема ў 6-м мікрараёне. Ёсць пытанні і па электрычнасці, і па камунальным абслугоўванні. Людзі чакаюць сустрэчы з мясцовай уладай, каб пастарацца паставіць у праблемах кропкі.

 

 

 Беларускае Радыё Рацыя