Бежанцы ў Берасці. Чаму, адкуль, што рабіць?



Прагляд стужкі „Чачня: вайна без сляда” і дыскусія на тэму ўцекачоў былі арганізаваныя ў творчай прасторы незалежнага тэатру ’’Крылы Халопа’’. Мерапрыемства праведзена сумесна з праваабарончай арганізацыяй Human Constanta. Адна з галоўных арганізатараў Алена Штык адзначыла, што тэма ўцекачоў мае актуальнасць для памежнага рэгіёну:

– Дыскусія адбылася на важную тэму, каб зразумець, як людзі ставяцца да сітуацыі бежанцаў. І патлумачыць ім, чаму існуюць бежанцы, чаму людзі бягуць з родны мясцін і спрабуюць пераадолець мяжу з Еўразвязам. Апошнім часам бежанцаў вельмі шмат у горадзе, часам мясцовае насельніцтва ставіцца да іх неадэкватна, не ведаюць, як на іх рэагаваць. Яны не разумеюць, чаму іх шмат тут.

Удзельнікі кінапрагляду ў межах дыскусіі шукалі адказы на такія пытанні як і ці варта дапамагаць чачэнскім уцекачам у перасячэнні беларуска-польскай мяжы, чаму яны пакідаюць сваю радзіму, як можа існаваць дзяржава ў дзяржаве ды іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота 5min.by