Парэшткі безыменных расстраляных вырашылі закапаць



Аддзел Следчага камітэту па Віцебскім раёне даслаў адказ актывістам, якія знайшлі масавае пахаванне ў лесе каля вёскі Хайсы.

massacre-vitebsk-20141112-02-600x400

Актывістаў уразіла, што ў лесе адкрыта ляжаць чалавечыя косткі і чарапы з кулявымі адтулінамі ў патыліцы. Мясцовыя старажылы распавялі, што ў гэтым лесе ў 1937-38 гадах расстрэльвалі ахвяраў сталінскага тэрору.

massacre-vitebsk-20141112-03-600x400

Аднак, у лісце за подпісам Аляксея Ларкіна, начальніка Віцебскага раённага аддзела Следчага камітэту, чытаем, што экспертыза здолела вызначыць толькі адно: што гэтым парэшткам больш за 50 гадоў. А прычыну смерці вызначыць нібыта немагчыма. І таму парэшткі будуць проста перададзеныя службам ЖКГ для пахавання.

massacre-vitebsk-20141112-14-600x400

Актывісты створанай ініцыятывы «Хайсы»  хочуць  абскардзіць гэты адказ і не дапусціць яшчэ аднаго здзеку над невядомымі ахвярамі.

https://www.youtube.com/watch?v=EdDur213RU8

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Серабро