Білборды “Нашы традыцыі” ў Берасці



Горад Берасце ўпрыгожваюць білбордамі “Нашы традыцыі”. На выявах паказаны сюжэты з традыцыйных летня-восеньскіх народных святаў: Купалля і Багача. «Сучасны стан захавання традыцыі сапраўды мае патрэбу ў пераасэнсаванні і папулярызацыі», – лічыць культуролаг і выкладчык Віктар Місіюк:

– Сучасны стан я бы параўнаў з адносінамі да сваіх продкаў, з адносінамі да сваіх бабуль і дзядуль, прабабуль і прадзядуль, якія яшчэ жывыя. Бо традыцыя не памерла, не знікла. Яна ёсць, але, на жаль, яна ў свеце,  у якім людзі ўсё менш кантактуюць між сабой, а сістэма каштоўнасцяў – размытая.

Серыя плакатаў падрыхтавана культурна-асветніцкай установай “Грунт будучыні”, дызайнерамі “Зюзя-club” ды іх партнёрамі. Знайсці і паглядзець іх можна каля аўтавакзала, непадалёк Палаца водных відаў спорту і гарадскога парку.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vk.com і аўтара