„Bild” назвала прэзідэнта МАК „пудзелем Пуціна”



Выданне „Bild” назвала прэзідэнта Міжнароднага Алімпійскага Камітэту Томаса Баха „пудзелем Пуціна”. Нават пасля абнародвання вынікаў антыдопінгавага расследавання, у выніку якога было даказана масавае ўжыванне допінгу расейскімі спартоўцамі пры ўдзеле дзяржаўных структураў Расеі, галава МАК Томас Бах, вядомы сваім сяброўствам з Уладзімірам Пуціным, працягваў падтрымваць Расею, піша „Bild”.

Так выданне адрэагавала на рашэнне МАК фактычна дапусціць Расею да ўдзелу ў алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Беларускае Радыё Рацыя