БХД рыхтуецца да 100-гадовага юбілею



Беларускія хрысціянскія дэмакраты рыхтуюцца да 100-гадовага юбілею беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Які будзе адзначацца ў 2017 годзе. Падрыхтоўку да свята распачалі з Берасцейшчыны. У прыватнасці з Бярозаўскага кляштару, кажа сустаршыня аргкамітэта партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:

— З Бярозаўскім кляштарам, які пасля быў пераўтвораны у канцлагер звязаныя імёны прынамсі трох хрысціянскіх дэмакратаў. Гэта Віктар Ермалковіч, Язэп Найдзюк, аўтар кнігі «Беларусь учора і сяння» і сенатар Вячаслаў Багдановіч. Яны ў 1939 годзе па  розных прычынах апынуліся ў гэтым канцлагеры, бо тады скажам так была ўжо жорсткая ўнутраная палітыка ў польскай дзяржаве перад вайной.

Паводле Паўла Севярынца, сябры БХД працягнуць паездку па месцах жыцця і смерці Баляслава Пачобкі. У Пінску наведаюць мясціны, звязаныя з заснавальнікам газеты “Беларуская крыніца” Люцыянам Хведзька. Таксама пабываюць у Гарадзішчы – маёнтку Скірмунтаў, дзе служыў ксяндзом Адам Лісоўскі – настаўнік ксяндза Адама Станкевіча. Вандроўка завершыцца ў Ляхавіцкім раёне, у вёсцы Мядзьведзічы, дзе ксёндз Пётр Татарыновіч будаваў беларускі дом і ў вёсцы Гайнін, дзе ён нарадзіўся.

Цалкам матэрыял слухайце у далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя