Блогер Мікалай Клімовіч: У Цэнтры занятасці параілі менш пісаць



Трэба менш пісаць і каментаваць. У прыватнай размове пінскаму блогеру Мікалаю Клімовічу патлумачылі, чаму яго знялі з уліку ў Цэнтры занятасці і чаму паўстаюць розныя праблемы. Паводле яго слоў, усё з-за ягонай актыўнасці ў сеціве, дзе ён піша пра рэальны стан з беспрацоўем і як цяжка знайсці працу. Таксама далі зразумець, што ў наступным годзе яго можа чакаць падатак за “дармаедства”:

– Я ў гэтым годзе стаяў на ўліку ў Бюро занятасці. Відаць з „дарамаедствам” будуць непакоіць на наступны год. Мне начальнік Бюро занятасці сказаў, што калі б я менш даваў каментараў у сацыяльных сетках, можа быць я і надалей стаяў на ўліку. А з-за таго, што я многа гавару, многа пішу каментароў з нагоды працаўладкавання, то і такі вынік.

Пінчук Мікалай Клімовіч нават сустракаўся са старшынёй гарадскога выканкама, каб распавесці пра жыццёвую сітуацыю. Атрымаў параду – трэба брацца за любую працу. Дыпламаванаму спецыялісту ў сферы культуры прапануюць працу ў калгасе – займацца гадоўляй жывёл.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя